╟юы  ▌ьшы№ - ╩ртры№ (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)



Эмiль Заля
Каваль
Пераклад: Сяргей Мурашка
Каваль быў самы высокi мужчына ў наваколлi. Плечы меў мускулiстыя, твар i
рукi счарнелi ад агню, куродыму i жалезнага пылу. З гушчару, што буяў на яго
квадратнай галаве, глядзелi вялiкiя блакiтныя дзiцячыя вочы, светлыя, як
сталь. Калi ён смяяўся, з рота вырываўся хрып, падобны на магутнае дыханне
кавальскiх мяхоў, а калi ён задаволена пасля добрай працы падымаў рукi - да
гэтага жэсту ён прызвычаiўся за доўгiя гады работы з молатам, - здавалася, яму
лягчэй трымаць на плячах цяжар пяцiдзесяцi гадоў, чым махаць "паненкай" -
молатам, якi важыў дваццаць пяць фунтаў, i толькi ён адзiн ад Вернона да Руана
мог пусцiць у скокi гэтую жахлiвую дзеўку.
Я пражыў цэлы год у Каваля, год, калi пачаў ачуньваць. Я быў страцiў
мужнасць, розум, я ўцёк ад усiх i не знаходзiў сабе месца, я хацеў знайсцi
самаго сябе, знайсцi куток цiшынi i працы, дзе б я здолеў зноў зрабiцца
мужным. I вось аднаго вечара на дарозе, ужо мiнуўшы вёску, я ўбачыў самотную
кузню, усю ў водблiсках агню, што неяк бокам прытулiлася на ростанi Чатырох
Дарог. З насцеж расчыненай брамы бухала такое святло, што яно залiвала ўсё
раздарожжа, а таполi, якiя раслi насупраць уздоўж ручаiны, дымiлiся, быццам
паходнi. Здалёк, за паўлье, яшчэ агорнуты пяшчотай сутоння, я чуў грукат
малаткоў, падобны на галоп коннiкаў у латах. Пазней, калi я апынуўся каля
шырока расчыненых варот i стаяў у святле, сярод ляску, сярод усёй гэтай
разбушаванай навальнiцы, ужо шчаслiвы i суцешаны вiдовiшчам працы, я пачаў
назiраць, як чалавечыя рукi гнуць, скручваюць i сплюшчваюць чырвоныя злiткi.
У гэты асеннi вечар я ўбачыў Каваля ўпершыню. Ён каваў лямеш. З кашулi
наросхрыст выпiналiся дужыя грудзi, з кожным уздыхам уздымаўся сталёвы каркас
яго рэбраў; Каваль адхiляўся назад, узмахваў молатам i апускаў яго ўнiз. Ён
працаваў безустанку, спрытна i бесперапынна гайдаючыся ўсiм целам, напружваючы
ўсе цяглiцы. Молат выпiсваў правiльную дугу, падаў, i з-пад яго ляцелi
маланкi, вiравалi iскры. Гэта была "паненка", якую Каваль трымаў аберуч i якой
працаваў, а тым часам яго сын - дзяцюк дваццацi гадоў - зацiскаў абцугамi
распаленае жалеза i таксама каваў, але за вогненнымi скокамi "жахлiвай дзеўкi"
старога амаль не было чуваць глухога спеву яго малатка. Бах, бах-бах, бах -
нiбы сур'ёзны матчын голас вучыць дзiця вымаўляць першыя гукi. "Паненка"
вальсавала нястомна, стрэсвала блiскаўкi са сваёй сукенкi, пакiдала адбiткi
абцасаў на лемяшы кожнага разу, як падала на кавадла. Крывавае полымя залiвала
падлогу i выхоплiвала з цемры вялiзныя постацi двух рабочых, ценi якiх
рухалiся па змрочных i цёмных кутах кузнi. Агонь спакваля пачаў патухаць, i
Каваль спынiўся. Ён стаяў увесь чорны, абапершыся на дзяржальна молата, i
нават не выцiраў пот з iлба. Нягледзячы на гул мяхоў, якiя павольна
напампоўваў сын, я чуў, як нястрымна надзiмаюцца грудзi старога.
Я застаўся начаваць у Каваля i нiкуды больш не рушыў. Наверсе, якраз над
самай кузняй, меўся вольны пакой, якi ён мне прапанаваў i дзе я пасялiўся. На
золку, а пятай гадзiне, я пачынаў жыць клопатам майго гаспадара. Мяне будзiў
рогат усёй сям'i, i гэтая неўтаймавальная весялосць трывала да самага вечара.
А ўнiзе скакалi малаткi. Здавалася, што "паненка" скiдае мяне з ложка,
малоцiць у столь, ганiць мяне абiбокам. Убогi пакойчык з вялiкай шафай,
простым драўляным сталом, двума крэсламi пачынаў трашчаць i крычаць, каб я
хутчэй уставаў. I я ўставаў, сыходзiў унiз, дзе ўжо даўно палаў горан. Нешта
м



╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр